Прадстаўнікі выдавецтва «Янушкевіч» распавялі пра свае планы адносна Гары Потэра, а таксама пра цяжкасці, з якімі сутыкнуліся перад выхадам першай кнігі на беларускай мове.
- Так, у нас ёсць у планах выданне наступных кніг, мы будзем рабіць усё магчымае. Але гэта залежыць і ад чытацкага інтарэсу, попыту на кнігу.
— Як выдавецтва мы зацікаўленыя пашыраць серыю, але гэта не так проста.
Калі мы толькі звязаліся з праваўладальнікам, сутыкнуліся з думкай: “Нашто вам гэта трэба, ці гэта праблема? У вас жа ёсць расійскае выданне». Мы патлумачылі: Беларусь — асобная краіна, і ў нас павінна быць такая кніга на роднай мове. Усё атрымалася.
Пра наклад:
— Першапачатковы наклад — 2000, але мы маем права павялічыць яго.
Пра ілюстраванае выданне:
— Калі будзе попыт на кнігу, то чаму б не зрабіць і ілюстраванае выданне? Яно вельмі прыгожае.
Пра вокладку:
- Гэта вокладка была створана для амерыканскага выдавецтва Scholastic з нагоды 20-гадовага юбілея выхаду першай кнігі. Яё аўтар — сусветна вядомы мастак Браян Сэлзнік.
Мы доўга мучыліся, доўга выбіралі перад тым, як спыніліся на ёй. Свядома хацелі адысці ад мульцяшнасці, якая была на вокладках першага выдання англійскага Bloomsbury і таго ж амерыканскага Scholastic. Бо сёння гэта кніга належыць не толькі дзецям. Усё любяць Гары Потэра.
Вокладка вытрымана ў стылістыцы сярэднявечных гравюраў. Тут супалі розныя інтарэсы. З аднаго боку, малюнак даволі кансерватыўны, з іншага — незвыклая чорна-белая каларыстыка. Нам падаецца, што вокладка перадае брытанскі стыль.
- Калі выйдуць усе сем тамоў, то на вокладках можна будзе ўбачыць адну суцэльную карціну.
Самые обуждаемые