Аляксандр Ждановіч (ён жа — Маляваныч) агучыў дзве казкі з кнігі «Байкі барда Бідля» на беларускай мове ў нашым перакладзе. Паслухайце і вы:
Чытаць «Байкі барда Бідля» ў перакладзе праекта belpotter.by.
Аляксандр Ждановіч (ён жа — Маляваныч) агучыў дзве казкі з кнігі «Байкі барда Бідля» на беларускай мове ў нашым перакладзе. Паслухайце і вы:
Чытаць «Байкі барда Бідля» ў перакладзе праекта belpotter.by.
Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала старт продажаў трэцяй кнігі з серыі пра хлопчыка ў акулярах. Ён адбудзецца 16 кастрычніка 2021. Ужо зараз можна аформіць папярэдні заказ на кнігу.
Пераклад кнігі «Гары Потэр і вязень Азкабана» рыхтавала Алена Пятровіч, пры ўдзеле Наталлі Давыдоўскай, Насты Анцімонік. А вокладку для кнігі намаляваў амерыканскі мастак Браян Сэлзнік.
Нагадаем, што ў электронным варыянце кнігу ў перакладзе Дзяніса Мускага вы можаце спампаваць ужо зараз.
Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала старт продажаў другой кнігі з серыі пра хлопчыка ў акулярах. Ён адбудзецца 10 кастрычніка 2020. Ужо зараз можна аформіць папярэдні заказ на кнігу.
Пераклад «Гары Потэра і Таемнай залы» рыхтавала Алена Пятровіч, пры ўдзеле Ганны Янкуты, Насты Анцімонік, Крысціны Іванцовай. А вокладку для кнігі намаляваў амерыканскі мастак Браян Сэлзнік.
Нагадаем, што ў электронным варыянце кнігу ў перакладзе Дзяніса Мускага вы можаце спампаваць ужо зараз.
Издательство Little, Brown анонсировало, что 29 сентября 2020 года выйдет новая книга Роберта Гэлбрейта (Джоан Роулинг). Пятая часть будет называться Troubled Blood («Беспокойная кровь»).
Детективная история рассказывает о приключениях частного сыщика Корморана Страйка и его напарницы Робин Эллакотт.
З якой мовы пераклалі Гары Потэра, якія цяжкасці былі, чаму галоўны герой не будзе есці дранікі і ці будзе працяг?
На прэзентацыі кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» на беларускай мове Алена Пятровіч адказала на цікавыя пытанні, а мы ўсё запісалі!
Прадстаўнікі выдавецтва «Янушкевіч» распавялі пра свае планы адносна Гары Потэра, а таксама пра цяжкасці, з якімі сутыкнуліся перад выхадам першай кнігі на беларускай мове.
- Так, у нас ёсць у планах выданне наступных кніг, мы будзем рабіць усё магчымае. Але гэта залежыць і ад чытацкага інтарэсу, попыту на кнігу.
(далее…)
Пра гэта паведамілі на сустрэчы з чытачамі з нагоды першага выдання кнігі «Гары Потэр і Філасофскі камень» на беларускую мову.
- Кожны год па ўсім свеце праходзіць тэматычны вечар па спецыяльным сцэнарыі. І ўпершыню ў ноч з 6 па 7 лютага ў Мінску афіцыйна адбудзецца кніжная ноч Гары Потэра, — адзначыў Андрэй Янушкевіч.
14 снежня а 11‑й у мінскай кнігарні «Светач» (Пераможцаў, 11) пачнуцца продажы кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» на беларускай мове.
Аформіць перадзамову на кнігу вы можаце па спасылцы.
Нагадаем, што аматарскі пераклад на беларускую мову першых кніг пра Гары Потэра можна прачытаць ужо зараз!
Урэшце рэшт гэта здарылася!
Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала правы на выданне першай кнігі з серыі «Гары Потэр». Перакладаць кнігу будзе Алена Пятровіч.
— Мы пастараемся зрабіць лепшае выданне, чым у нашых суседзяў, бо маем магчымасць улічыць іх памылкі і пралікі, прыслухацца да заўваг чытацкай аўдыторыі, якая прачытала ў свой час кнігу на іншых мовах. Я ў захапленні ад працы перакладчыцы Алены Пятровіч — гэта найвышэйшы ўзровень падыходу да справы. Для нас вялікі гонар выканаць гэтую пачэсную місію — выпусціць кнігу пра ўжо сапраўды легендарнага Гары Потэра на роднай мове, — адзначыў Андрэй Янушкевіч.
А калі вы не жадаеце чакаць, кнігу «Гары Потэр і Філасофскі камень» па-беларуску можна прачытаць online ужо зараз!
Самые обуждаемые