Калі выйдзе друкаваная версія «Гары Потэр і вязень Азкабана»

belpotter12/08/2021Книги

Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала старт продажаў трэцяй кнігі з серыі пра хлопчыка ў акулярах. Ён адбудзецца 16 кастрычніка 2021. Ужо зараз можна аформіць папярэдні заказ на кнігу.

Пераклад кнігі «Гары Потэр і вязень Азкабана» рыхтавала Алена Пятровіч, пры ўдзеле Наталлі Давыдоўскай, Насты Анцімонік. А вокладку для кнігі намаляваў амерыканскі мастак Браян Сэлзнік.

Нагадаем, што ў электронным варыянце кнігу ў перакладзе Дзяніса Мускага вы можаце спампаваць ужо зараз.

Опубликовать в Facebook.com Опубликовать в twitter.com