Урэшце рэшт гэта здарылася!
Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала правы на выданне першай кнігі з серыі «Гары Потэр». Перакладаць кнігу будзе Алена Пятровіч.
— Мы пастараемся зрабіць лепшае выданне, чым у нашых суседзяў, бо маем магчымасць улічыць іх памылкі і пралікі, прыслухацца да заўваг чытацкай аўдыторыі, якая прачытала ў свой час кнігу на іншых мовах. Я ў захапленні ад працы перакладчыцы Алены Пятровіч — гэта найвышэйшы ўзровень падыходу да справы. Для нас вялікі гонар выканаць гэтую пачэсную місію — выпусціць кнігу пра ўжо сапраўды легендарнага Гары Потэра на роднай мове, — адзначыў Андрэй Янушкевіч.
А калі вы не жадаеце чакаць, кнігу «Гары Потэр і Філасофскі камень» па-беларуску можна прачытаць online ужо зараз!
Самые обуждаемые