Гары Потэр і Вязень Азкабана

belpotter25/09/2011Книги, Сайт

Усім добрага дня! Мы рады паведаміць, што скончаны пераклад чарговай кнігі пра чараўніка ў акулярах на беларускую мову — «Гары Потэр і Вязень Азкабана»!

Вы можаце спампаваць кнігу «Гары Потэр і Вязень Азкабана» на нашым сайце!

Трэба дадаць, што астатнія перакладзеныя кнігі можна знайсці на спецыяльнай старонцы — «Гары Потэр на беларускай».
PS. За пераклад вялікі дзякуй Дзянісу Мускаму!

Опубликовать в twitter.com

Выскажите своё мнение

  1. skip405:

    Вось мне, як лінгвісту, вельмі цікава, чаму слова вязень напісана з вялікай літары… м?

    • Дарья:

      Прынцып англiйскага загалоўка))

      • skip405:

        Ага) Английский язык белорусскими словами получается

    • Дамінік:

      Таму што, тут Вязень — гэта намёк на канкрэтную асобу, можна казаць нешта накшталт мянушкі.

      • skip405:

        Сп. Дамінік, калі Вы і сапраўды лічыце, што «намёкі на канкрэтныя асобы» (якіх тут няма) павінны пісацца з вялікай літары (у любой мове) — падручнік Вам у дапамогу :)

        Чакаю доказаў! І пажадана аўтарытэтных, Дамінік!

  2. Дамінік:

    Аўтарытэт Роўлінг падыйдзе?

    Вязень Азкабана — гэта Сірыюс Блэк, з майго, як перакладчыка пункту гледжання іншых доказаў ня трэба.
    Тым больш, што на большасці моў Вязень з вялікай літары.

    • skip405:

      У тым уся і праблема, што вы, як «перакладчык» не павінны валодаць пунктамі гледжання, якія супярэчаць граматыцы мовы, на якую вы перакладаеце!

      Пры чым тут аўтарытэт Роўлінг? Я кажу дайце мне аўтарытэтную крыніцу, што «намёкі на асоб» у беларускай мове пішуцца з вялікай літары. Ці вам сама Роўлінг сказала?

      Мне, як кажуць, да лампады, як напісана ў большасці перакладаў! Калі для вас гэта не сакрэт, то мовы — яны розныя :) І калі ў кітайскай мове хтосьці штосьці напісаў з вялікай літары, яны зрабілі гэта па правілах кітайскай мовы, а не па правілах англійскай (дзе як раз усе сэнсавыя словы ў назве пішуцца з вялікай літары (ці Prisoner — гэта таксама «намёк на Сірыюса»)))

      І караценька па справе: беларуская мова — адна з славянскіх моваў і раз у вас узніклі нейкія сумненні, з вялікай ці з маленькай пішацца тое ці іншае слова, то і глядзіце як славяне пішуць (што рабіць увогуле не вельмі, шчыра кажучы, але не ў падручнікі ж глядзець, так я разумею?): па‐русску, па‐украінску, ці па‐польску (гэта таксама славянская, але западна‐славянская) ці паўднёва‐заходнія славянскія мовы (харватская, славенская, сербская). Навошта глядзець як там у кітайцаў ці французаў? Там іншыя мовы зусім.

      Дамінік, папярэджваю, вы спрабуеце спрачацца з чалавекам, які мае вышэйшую лінгвістычную адукацыю, майце хоць троху сораму. Гэта не вельмі добра вас характарызуе, не тое нават як перакладчыка, а нават як проста чалавека!

  3. Дамінік:

    А балгары з вашага пункту гледжаньня ўжо не славяне)))) а ў іх варыянце кніга мае назву «Хари Потър и Затворникът от Азкабан».
    Як чалавек, які рабіў дадзены пераклад скажу, я пісаў Вязень з вялікай літары не таму што так у арыгінале, а таму што хацеў заканцэтраваць гэта слова на канкрэтную асобу — Асобу Сірыюса Блэка, то бок гэта не проста нейкі вязень з нейкага там Азкабана, а канкрэтны Вязень.
    І ня ведаю, якім чынам падобнае можа супярэчыць граматыцы беларускай мовы (якая наколькі мне вядома дагэтуль ня надта ўнармавана))))))

    • skip405:

      Ооооо, супер, Дамінік, вы нават правялі невялічкую лінгвістычную работу і знайшлі, што ёсць‐такі славянская мова, у якой назва напісана з вялікай літары. Мае віншаванні! Напэўна наступнай лінгвістычнай работай будзе прачытаць хоць слова пра гэтую мову і пра тое, што яна усёй сваёй граматыкай (з перфектамі і плюсквамперфектамі і нават з артыклямі) ну проста ЗУСІІІІМ не нагадвае германскія мовы.… ну нават нісколечкі не падобныя! Амаль як руская ці беларуская!

      Наконт вашага канцэнтравання слова на асобе… калі людзі не чытаўшыя Гары Потэра (як вы як раз) бяруць кнігу з полкі, яны і ведаць не ведаюць, хто гэта за вязень такі, але вы ўжо хутчэй канцэнтраваць увагі СВАЕ… не аўтарскія, а СВАЕ. Адкажыце, калі ласка, на такое пытанне. З якой байды вы як перакладчык канцентруеце ўвагу чытача на чымсьці? Ці Роўлінг дрэнна піша? Загаловак бач не спадабаўся… «слаба канцэнтруе ўвагу гледача». Такім чынам ЎСЮДЫ ў кніге трэба пісаць слова вязень з вялікай літары, а што? Ці там ужо не нада канцэнтраваць? Калі «намёкі на асобу» павінны пісацца з вялікай літары (па вашай логіцы, пакуль што нічым не даказаннай, хоць я і папрасіў граматычныя доказы) то і пішыце іх усюды з вялікай.

      Прыклад з вашага пераклада (старонка 14):

      «- Ці ты чула раннішнія навіны, Мардж? Аднекуль збег Зняволены.»

      Супер проста, ці не так?

      • Дамінік:

        Стоп, там у мяне маленькая літара стаіць, таму што для Дурслі Блэк не нейкі канкрэтны Зняволены, а звычайны прайдзісвет.

        А наконт и без конта, асабіста я перакладаю назвы кніг з серыі такім чынам

        Гары Потэр і філасоўскі камень
        Гары Потэр і патаемны пакой
        Гары Потэр і Вязень Азкабана
        Гары Потэр і Агнявы Келіх
        Гары Потэр і Ордэн Фенікса
        Гары Потэр і Прынц‐паўкроўка
        Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

      • skip405:

        То бишь там — «звычайны прайдзісвет»??? Гэта ж Сірыюс наш радзіменькі, і там ужо атрымоўваецца няма «намёка на асобу»? У мяне засталося тады апошняе пытанне (хоць вы на іх і не адказваеце, як быццам я чагосці складанага прашу — замацуйце ваша імхо хоць нейкім правілам, пліз))) бо смешна)))) «перакладаю як хачу Я» (таксама звярніце ўвагу на вялікую літару — бо намёк жа))) ) — дык вось, пытанне. Як вы сумелі адрозніць адсутнасць намёку на асобу на старонцы 14 і яго прысутнасць — у назве, калі у аўтара яго няма ні там, ні там, а з гэтым вы проста не будзеце спрачацца, спадар перакладчык!

        Таксама незразумела вялікая літара ў «Агнявы» і «Рэліквіі» — але напэўна я ўжо знаю адказ))) «Гэта канкрэтныя Рэліквіі, то бок не якія там небудзь, а КАНКРЭТНЫЯ… Смерці» — а‐ля беларускі аналаг адзначальнага артыклю англійскай мовы))) — можа, канешне, ў гэтым выпадку вы «прыдумалі за Роўлінг» нешта іншае, хто вас ведае. А вось з Агнявым — цікава паслухаць вашу версію, яны вельмі мне настрой падымаюць, бо з’яўляюцца файным прыкладам таго, як ніколі нельга перакладаць!

      • skip405:

        Дарэчы, Дамінік, я вам нават і справу лягчэй зраблю! Вось вам правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі за 2008 год менавіта па напісанню вялікіх і малых літар. Спадзяюся, што вы хоць глазком праглядзіце… перакладчыцкае сэрдца лепей канешне ведае, калі якую літару ставіць, я разумею))) але ўсёж‐такі да справы. Калі вы прадставіце нумар параграфа і абзац у гэтым спісе (там іх няшмат, заблытацца немагчыма), які падцвярджае вашую пазіцыю — то будзе цудоўна!!!, калі не — вы так і застанецеся перакладчыкам «што хачу, то і варачу».

      • А ці можна з вамі неяк зьвязацца? 8) Я якраз маю тузін пытаньняў, якія лічацца спрэчнымі. Хацелася б параіцца. ;)
        Лістуйце на yehekim@gmail.com, калі ласка. :)